Подведены итоги районного соревнования среди работников сельскохозяйственной отрасли района

Заботы сельские

За дасягненне лепшых вынікаў сярод гаспадарак па вытворчасці зерня першае месца сёлета заняло ПУП “ААБ Наватар”, дзе ўраджайнасць склала – 41,2 ц/га, рост у працэнтах да мінулага года – 170,3%. На другім месцы – ПУП “Свіціна – ВМК”. Тут ураджайнасць вымяраецца 30,7 ц/га, рост у працэнтах да леташняга – 180,8%. Трэцяе месца ў ДП “Палітаддзелец-Агра”. Яго працоўны вынік: 30,7 ц/га, рост у працэнтах да 2010 года – 175,7%.
  Па вытворчасці бульбы адзначана праца РКУВСГП “Астроўна”. На нарыхтоўцы кармоў лепшыя паказчыкі ў ААТ “Бачэйкава-Агра”, ДП “Палітаддзелец-Агра” і ПУП “ААБ Наватар”.
    Сярод камбайнераў, занятых на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, рапсу, лепшымі сталі наватарцы: Уладзімір Дзмітрыевіч і Дзмітрый Дзмітрыевіч Міленкі (першае месца), Алег Уладзіміравіч Вядзернікаў і Ілля Аляксандравіч Палтарыха (другое месца), Аляксей Міхайлавіч Курносаў і Сяргей Мікалаевіч Скрабло (трэцяе месца). На церабленні льну адзначана праца Мікалая Пятровіча Вабішчэвіча з ААТ “Бешанковіцкі льнозавод”, Дзмітрыя Алегавіча Куксіна і Мікалая Анатольевіча Шыцікава.
У спаборніцтве на адвозцы збожжа першае месца заняў вадзіцель ДП “Палітаддзелец-Агра” Канстанцін Фёдаравіч Баўтрушка, які перавёз 2686 тон зерня, другое – яго калега з ПУП “ААБ Наватар” Юрый Іванавіч Бялько (1971 тона), трэцяе – Мікалай Пятровіч Надзежка.
На сяўбе зерневых роўных не было механізатару  ПУП “ААБ Наватар” Вячаславу Іванавічу Целяпнёву, які засеяў 2024 гектары. 1663 засеяныя гектары на рахунку механізатара ПУП “АграВітВін” Дзмітрыя Уладзіміравіча Міроненкі, 1639 гектараў – працоўны вынік механізатара ААТ “Бачэйкава-Агра” Мікалая Васільевіча Герцыка.
  Паказчыкі, якіх дасягаюць сёння лепшыя працаўнікі вёскі, яшчэ дзесяць гадоў таму здаваліся не тое, што недасягальнымі – фантастычнымі. А сёння людзі, атрымліваючы заслужаныя ўзнагароды, тым не менш лічаць, што дасягнутае – не мяжа, і мараць пра новыя вышыні, якія, безумоўна ж, скорацца іх працавітым рукам і новым тэхналогіям.
   1104 гектары глебы ўзараў сёлета механізатар КСВУП “Нізгалава” Дзмітрый Мікалаевіч Залатуха, 872 гектары – механізатар ДП “Плісы-Агра” Пётр Генадзьевіч Булейка, 816 гектараў – механізатар ПУП “ААБ Наватар” Валерый Аляксандравіч Рыдачэнка.
   На ўрачыстым мерапрыемстве былі падведзены і вынікі спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў. Узнагароды атрымалі Сяргей Мікалаевіч Гусакоў з ДП “Палітаддзелец-Агра”, які скасіў 946 гектараў травы, Віктар Віктаравіч Пістуноў з РКУВСГП “Астроўна” (858 га) і механізатар ДП “Палітаддзелец-Агра” Вячаслаў Анатольевіч Шэк (546 га).
   На падборцы травы і ўборцы кукурузы абсалютным лідарам стаў механізатар ПУП “АграВітВін” Аляксей Мікалаевіч Каропа. На КВК-800 ён падабраў 19223 тоны корму. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў не толькі ў раёне, але і ў краіне. Таму праца рупліўца адзначана і на рэспубліканскім узроўні. Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксею Мікалаевічу ўручыў Л. К. Пянькоўскі.
  17140  тон корму падабраў на КЗР-10 за сезон механізатар ААТ “Бачэйкава-Агра” Генадзь Анатольевіч Зайцаў. 16015 тон на КВК-800 – механізатар ДП “Палітаддзелец-Агра” Віктар Сямёнавіч Ляховіч. Яны занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
  На прэсаванні сена і саломы вызначыліся механізатар сельгаспрадпрыемства імя Каранеўскага Іван Іванавіч Мядзвецкі (1650 тон), Сцяпан Іванавіч Данілаў з ААТ “Бачэйкава-Агра” (1267 тон) і Васіль Васільевіч Санько з ПУП “ААБ Наватар” (952 тоны).
У жывёлагадоўлі канчатковыя вынікі гэтага года яшчэ не падведзены. Але грунтоўныя заяўкі на перамогу ўжо зроблены. Па выніках работы за 10 месяцаў лепш за ўсіх спрацавалі жывёлаводы ДП “Палітаддзелец-Агра”, дзе вытворчасць малака склала 1240,5 цэнтнера на 100 га сельгасугоддзяў. На другім месцы – ПУП “АграВітВін”, на трэцім – сельгасфіліял “Вядзерава”. ДП “Палітаддзелец-Агра” стала лепшым і па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы. За азначаны перыяд яго тут атрымана 118,5 цэнтнера на 100 га сельгасугоддзяў. Другі і трэці радок у раённым спаборніцтве занялі ПУП “АграВітВін” і сельгасфіліял “Вядзерава”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў сярод работнікаў жывёлагадоўлі па выніках работы за 10 месяцаў названа лепшай жывёлагадоўчая ферма “Ржаўка” ПУП “ААБ Наватар”, якой загадвае Таццяна Уладзіміраўна Белавус. Надой па ферме склаў 6190 кг, сярэднясутачныя прывагі – 729 грамаў.
На другім месцы – жывёлагадоўчая ферма “Далосцы” ААТ “Бачэйкава-Агра”, дзе загадчыцай працуе Святлана Аляксандраўна Кузняцова. Тут сярэднясутачныя прывагі складаюць 850 грамаў.
   Грашовымі прэміямі была адзначана і праца аператараў машыннага даення кароў, якія за дзесяць месяцаў надаілі звыш шасці (!) тысяч кілаграмаў малака. Гэта звяно з сельгасфіліяла “Вядзерава” ў складзе Ірыны Архіпаўны Архіпавай і Галіны Аляксееўны Нікіфарэнкі (6877 кг), Галіна Генадзьеўна Талсташова з ПУП “ААБ Наватар” (6511 кг) і Алена Мікалаеўна Лазука з ДП “Палітаддзелец-Агра” (6055 кг).
   На свяце ўшаноўвалі і аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Пераможцам названы сямейны падрад Алены Віктараўны і Васіля Юр’евіча Мухі, гадаванцы якіх за суткі прыбаўляюць у вазе ў сярэднім па 949 грамаў. Усяго на 17 грамаў меншы вынік па групе Людмілы Паўлаўны Зайцавай з сельгасфіліяла “Вядзерава”. На трэцім месцы Алена Іванаўна Каліна з КСВУП “Нізгалава”, яе працоўны вынік – 799 грамаў.
  На адкорме буйной рагатай жывёлы спіс пераможцаў узначальвае Аляксандр Мікалаевіч Гаманько з ПУП “ААБ Наватар”, сярэднясутачныя прывагі па яго групе перакрочылі кілаграмовы рубеж і складаюць 1 кілаграм 112 грамаў. Другое і трэцяе месцы таксама за наватарцамі. 856 грамаў – такія прывагі мае жывёла, якую даглядае Лідзія Аляксандраўна Бакштай, 845 грамаў – у групе Галіны Паўлаўны Ерашэвіч.
  Сярод аператараў па вытворчасці свініны ПУП “Свіціна-ВМК” у спісе пераможцаў аператар па доглядзе за падсоснымі свінаматкамі Надзея Уладзіміраўна Дрозд, аператар па доглядзе і дарошчванні Яўгенія Сямёнаўна Іванова і аператар па адкорме Зіраат Ібрагімаўна Бандарэнка. На аднаўленні статка першае месца заняў ветурач-гінеколаг Іосіф Браніслававіч Пяткевіч.
Ганаровымі граматамі
 і грашовымі прэміямі адзначана праца галоўнага агранома ПУП “ААБ Наватар” Сяргея Сяргеевіча Рыбіка, галоўнага заатэхніка гэтай гаспадаркі Ігара Генадзьевіча Качана, галоўнага эканаміста ПУП “АграВітВін” Валянціны Дзмітрыеўны Мамойкі, галоўнага ветурача ПУП “Свіціна – ВМК” Андрэя Іванавіча Масько, галоўнага інжынера ДП “Палітаддзелец-Агра” Юрыя Якаўлевіча Ткачонка і галоўнага бухгалтара ПУП “АграВітВін” Ларысы Анатольеўны Аўласенка.
    Лепшымі работнікамі абслугоўваючых арганізацый, якія аказваюць практычную дапамогу гаспадаркам, названы вадзіцель райплемстанцыі Вячаслаў Сакратавіч Любачка, заатэхнік Ірына Валер’еўна Зубец, ветурачы райветстанцыі Пётр Дзянісавіч Скрабло і Пётр Сцяпанавіч Кутузаў, а таксама Алег Пятровіч Федаровіч і Іван Іванавіч Барадаўка з Ульскага ліцэя, механізатар ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс” Яўген Іванавіч Трухан і вадзіцель Сяргей Уладзіміравіч Леўшуноў.
Падзякі і грашовыя прэміі атрымалі і лепшыя працаўнікі, вызначаныя калектывамі. У ПУП “АграВітВін”, напрыклад, гэта механізатары Аляксандр Аляксандравіч Базар і Дзмітрый Паўлавіч Прапісноў, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Дзіяна Аляксандраўна Сапега, галоўны заатэхнік Галіна Уладзіміраўна Смаргун, у ДП “Палітаддзелец-Агра” – галоўны заатэхнік Таццяна Леанідаўна Кавалёнак, ветурач Кацярына Васільеўна Надзёжка, галоўны аграном Вадзім Юр’евіч Аўчыннікаў, заатэхнік-селекцыянер Ірына Міхайлаўна Карлюк, загадчыца фермай Вольга Анатольеўна Аўчыннікава, старшыня прафсаюзнага камітэта  Наталля Уладзіміраўна Гнеўка.
   У ПУП “ААБ Наватар” адзначаны механізатары Раман Мікалаевіч Маханькоў і Васіль Эдуардавіч Валатко, у КСВУП “Нізгалава” – аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Майя Аляксандраўна Ломач, загадчыца фермы Таццяна Аляксееўна Жыгун, старшыня прафсаюзнага камітэта  Наталля Мікалаеўна Кавалёва, аператар машыннага даення Галіна Валер’еўна Кабанава, механізатар Міхаіл Мікалаевіч Залатуха.
У ДП “Плісы-Агра” лепшым
 названы галоўны інжынер Васіль Анатольевіч Шахорскі, у РКУВСГП “Астроўна” – старшыня прафсаюзнага камітэта Галіна Сяргееўна Іванова, механізатары Уладзімір Іванавіч Семянькоў, Уладзімір Васільевіч Кулькоў, дыспетчар Таццяна Уладзіміраўна Семянькова.
  Сярод лепшых таксама названы галоўны заатэхнік сельгасфіліяла “Вядзерава” Таццяна Леанідаўна Бярозка, намеснік дырэктара ПУП “Свіціна – ВМК” Людміла Пятроўна Мамойка, а таксама Уладзімір Уладзіміравіч Прошчанка, Дзіяна Генадзьеўна Шчуплянкова і іншыя.
Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоена праца кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і адказных за работу гаспадарак. За актыўны ўдзел у сельгасвытворчасці, аказанне дапамогі падшэфным гаспадаркам падзякі старшыні атрымалі і кіраўнікі шэрага прадпрыемстваў і арганізацый Прыдзвіння. 
  Цудоўны падарунак зрабілі вяскоўцам і работнікі культуры, якія дарылі ім свае нумары мастацкай самадзейнасці. А завяршаючым акордам свята стаў канцэрт Віцебскага маладзёжнага тэатра эстрады “Школа зорак”.


На снимке: А. Коропа отмечен благодарностью Министерства сельского хозяйства Республики Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *