Предприниматель Любовь Петровна Кухто привезла в приют подарки

Общество

Да Новага года яшчэ далёка, а ў дзіцячым сацыяльным прытулку дзеці атрымліваюць падарункі. Адзенне, спартыўны абутак, курткі, шапкі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і вымушаны былі пакінуць родны дом, пакуль іх бацькі наводзяць парадак у сваім жыцці, сюды прывезла індывідуальны прадпрымальнік Любоў Пятроўна Кухто.  


 “Часцей мы шукаем дабрачынных людзей, — кажа дырэктар дзіцячага сацыяльнага прытулка Н. І. Булыня. – Ходзім, просім. А Любоў Пятроўна сама праявіла ініцыятыву. Набыла і прывезла рэчы для дзяцей, бо разумее, што менавіта ў адзенні і абутку непаўналетнія з нядобранадзейных сем’яў маюць патрэбу ў першую чаргу. Вялікі дзякуй Вам, паважаная Любоў Пятроўна, за гуманітарную дапамогу, здароўя Вам, дабрабыту, міру і дабрыні жадаюць педагогі і нашы выхаванцы”.
   Зараз у Бешанковіцкім дзіцячым сацыяльным прытулку знаходзяцца 13 дзетак. Чужыя бацькі даглядаюць іх, у той час як свае заклапочаны толькі адным – выпіць. І толькі дзякуючы такім вось бескарыслівым людзям у дзіцячых душах застаецца надзея на тое, што іх маці і таты стануць на шлях выпраўлення.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *