В районном Доме культуры состоялся концерт, посвящённый Дню Октябрьской революции

2017 год - Год науки

  Наша краіна — адна з нешматлікіх постсавецкіх рэспублік, якая захавала традыцыю адзначаць Вялікі Кастрычнік. У мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 94-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. На яго сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, дарослыя і юныя жыхары  гарпасёлка.


Напачатку мерапрыемства да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта С. В. Бабаед. Яна засяродзіла ўвагу на ролі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў развіцці гісторыі, на зменах у жыцці грамадства, якія адбыліся пасля гэтай значнай падзеі. Нагадала, што перамога  Вялікага Кастрычніка ўскалыхнула сусветную супольнасць, у многім прадвызначыўшы накірункі яе далейшага развіцця, натхніла і падняла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці, карэнным чынам змяніла лёс Айчыны.
  Ад імя раённай улады Святлана Віктараўна павіншавала ўсіх прысутных са святам, пажадала моцнага здароўя, плённай працы, сямейнага дабрабыту.
  Святочны канцэрт быў багаты на музыку і песні мінулых гадоў. Аркестровая група народнага аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Алены Ядрэўскай, салісты Андрэй Пячэрскі, Кацярына Курносава, Зінаіда Насыр, Соф’я Панкевіч, а таксама выступленні хору народнага клуба “Ветэран”, тэатра мод, студыі сучаснага танца Цэнтра дзяцей і моладзі стварылі адпаведны святочны настрой у зале. Як і вершы мясцовага паэта Уладзіміра Капойкі, сола на трубе і песні ў выкананні Уладзіміра Голубева. Завяршыла канцэрт песня “Белая Русь”, прасякнутая любоўю да нашай краіны, якую цудоўна выканала Вольга Сергіенка. Яе гледачы слухалі, стоячы.
  Цудоўна, што беларусы памятаюць гераічнае мінулае сваёй рэспублікі, з павагай адносяцца да тых, хто быў выхаваны на рэвалюцыйных традыцыях. Усё праходзіць у жыцці, а Радзіма застаецца навечна… 
  На здымку: выступае хор народнага клуба “Ветэран».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *