Молодёжь — против преступлений

Мы -- молодые

Розныя формы работы па прафілактыцы п’янства і  наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі выкарыстоўваюцца камісіяй па справах непаўналетніх і аддзелам па справах моладзі райвыканкама. Нядаўна, напрыклад, яны ініцыіравалі правядзенне раённага конкурсу насценных газет “Моладзь – супраць злачыннасці, алкагалізму і наркаманіі”.
   Яго ўдзельнікі змаглі ў калектыўных і індывідуальных работах выказаць свае адносіны да шкодных звычак і асэнсаваць жыццёвыя прынцыпы. Пераможцам конкурсу стаў васьмікласнік Дзмітрый Яцук з СШ №1 райцэнтра. Другое месца журы аддало насценнай газеце Каранеўскай СШ-садка, а трэцяе – Анастасіі Гаранскай з 10 класа Ржаўскай СШ. Прызёры атрымалі сувеніры ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
    На здымку: пераможца конкурсу Дзмітрый Яцук.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *