В Улле построят мост

Общество

 Узвядзенне на Заходняй Дзвіне ў раёне горада Полацка гідраэлектрастанцыі, па прагнозах спецыялістаў, прывядзе да пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ і затаплення моста, які злучае вёску Ульянаўка Ульскага сельсавета з Улай.  У перыяд паводкі мост і раней хаваўся пад вадой, даводзілася арганізоўваць лодачную пераправу. Каб вырашыць праблему і аблегчыць жыццё вяскоўцаў, плануецца пабудаваць у вёсцы новы мост і аснасціць яго адпаведнай інфраструктурай: пад’язнымі шляхамі і асвятленнем.
   Па словах старшыні Ульскага сельвыканкама Генадзя Ільдэфонсавіча Анашкі, на гэтыя мэты прадугледжаны сродкі з рэспубліканскага бюджэту.  Будаўніцтва запланавана на 2012 год. Зараз ідуць вышукальныя работы, вызначаюцца пляцоўка пад будоўлю і праект. Сітуацыя ацэньвалася камісійна, з выездам на месца.
   Як адзначыў Генадзь Ільдэфонсавіч, разглядаюцца дзве магчымыя пляцоўкі. Першы варыянт — пакінуць мост на месцы, дзе ён сёння стаіць, другі – новую пераправу наладзіць на пад’ездзе ад вуліцы Першамайскай, у раёне якой яшчэ да вайны таксама стаяў мост. Спецыялісты больш схіляюцца да другога варыянта, ён дазволіць разгрузіць ад тэхнікі цэнтральныя вуліцы Улы. Першы варыянт тэхнічна больш складаны, бо давядзецца дэманціраваць не толькі дзеючую пераправу, але і некаторыя пабудовы побач. Да таго ж, тут праходзіць лінія водазабеспячэння.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *