В публичном центре правовой информации дадаут юридическую консультацию

Новости района

Менавіта так праходзіць жыццё ў Алега Андрэевіча і Зінаіды Васільеўны Ляўшчанавых. Усе 37 гадоў. Яны задаволены дачкой Аленай і сынам Віктарам, якія маюць вышэйшую адукацыю, завялі ўласныя сем’і, а бабулі і дзеду падарылі трох унукаў – Арцёма, Максіма і Настачку.


– Усе 45 гадоў маёй працы звязаны толькі з абслугоўваннем электраўстановак, – расказвае інспектар філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» Алег Андрэевіч. – У 1969 годзе скончыў Бельскую васьмігодку, у 1973-м – Віцебскі палітэхнікум. Нават на службе ў арміі давялося мець справу па спецыяльнасці. Потым былі розныя пасады, у асноўным працаваць даводзілася інжынерам-энергетыкам. Энергазбыту аддаў 15 гадоў. Цяпер збіраюся пайсці на заслужаны адпачынак – моладзі трэба даваць дарогу. Вось такая мая працоўная біяграфія. Што датычыцца жонкі, то яна таксама на пенсіі, раней працавала галоўным бухгалтарам кінавідэапрадпрыемства.


– Алег Андрэевіч – наш перадавік, – кажа начальнік філіяла Любоў Уладзіміраўна Зайцава. – Гэта вопытны, спрактыкаваны работнік, справу сваю любіць і ведае яе да драбніц. Вызначаецца выключнай працавітасцю і дысцыплінай. У калектыве карыстаецца аўтарытэтам. Добры сем’янін, клапатлівы бацька і любячы дзядуля.


Здаецца, простая біяграфія. Але ж яе трэба так скласці, каб не было сорамна ні перад дзецьмі, ні перад людзьмі, ні перад грамадствам. І нават перад самім сабой. І дзякуй Богу, што так добра і прыгожа склалася жыццё Алега Андрэевіча. Такое ўдаецца не кожнаму.


З прафесійным святам, Алег Андрэевіч! Няхай словы, сказаныя і вынесеныя ў загаловак, спадарожнічаюць і надалей вашай дружнай сям’і!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *