Бешенковичский район электросетей выдержал морозы

В трудовых коллективах

Сёлета люты апраўдвае сваю назву і зусім не ласкава ахінае зямлю траскучымі марозамі, выпрабоўвае на трываласць і гатоўнасць суб’ектаў гаспадарання да работы ў анамальных умовах надвор’я.
Як паведаміў рэдакцыі начальнік РЭС Генадзь Васільевіч Хвалюта, у гэтыя дні і іх служба працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Кругласутачна на пасту дзяжурная аварыйная брыгада, дадаткова нясе варту яшчэ і рамонтная брыгада. Арганізаваны штодзённыя дзяжурствы і кіраўніцтва раёна электрасетак.
   Аналіз сітуацыі пры моцных марозах у пачатку лютага паказаў, што электрасеткі працуюць устойліва. Былі зафіксаваны толькі некалькі абрываў правадоў, якія аператыўна ліквідаваны. У службы хапае матэрыялаў, тэхнікі і паліва, каб і надалей трымаць сітуацыю пад кантролем.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *