На реконструкцию молочнотоварных ферм в Беларуси направят 3,5 триллиона рублей

Актуально

На рэканструкцыю і тэхперааснашчэнне малочнатаварных фермаў у Беларусі ў 2012 годзе накіруюць 3,5 трыльёна рублёў. У Віцебскай вобласці на гэтыя мэты будзе асігнавана 672,2 мільярда. Усяго па краіне плануецца рэканструяваць 1198 малочнатаварных фермаў.  Мадэрнізоўваць па адным жывёлагадоўчым аб’екце ў кожнай гаспадарцы будуць сёлета і ў нас на Прыдзвінні. Работы ўжо распачаты. На гэтыя мэты прадугледжаны асігнаванні ў аб’ёме 4 мільярды 212 мільёнаў рублёў. Рашэннем аблвыканкама за сельгаспрадпрыемствамі раёна замацаваны спонсары, якія акажуць фінансавую дапамогу ў правядзенні рамонтаў.
  Напрыклад, “АграВітВін” будзе супрацоўнічаць з “ВітВінам” і ААТ “Віцебсклес”, над “Палітаддзельцам-Агра” шэфства возьме Віцебскі аблспажыўсаюз, “Свіціна-ВМК” – Віцебскі мясакамбінат.  Інвестарам ПСУП “ААБ Наватар” стане Віцебскае абласное ўпраўленне “ААБ Беларусбанк”, за “Бачэйкавам-Агра” замацаваны РУП “Віцебскі завод электравымяральных прыбораў” і Ціраспальская ПМК. Шэфстваваць над “Плісамі-Агра” будуць СТАА “Ланатэкс” і Віцебскае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак, над “Астроўнам” – Дарожна-будаўнічы трэст №1 г. Віцебска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *