Среди победителей областных олимпиад среди школьников значатся учащиеся гимназии и СШ №2 в Бешенковичах

Общество

Завяршыўся трэці, абласны, этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд сярод школьнікаў. Гонар нашага раёна на ім абаранялі 8 вучняў (па тры выхаванцы гімназіі і СШ №1 райцэнтра, двое – з СШ №2) па пяці прадметах. Спаборніцтвы разумнікаў і разумніц праходзілі ў Віцебску і Полацку.
   Нашы вучні парадавалі добрымі вынікамі. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, дадому школьнікі прывезлі 4 дыпломы. Дыплом першай ступені па працоўным навучанні заваяваў Алег Вараб’ёў з СШ №2 райцэнтра, а яго брат Ігар па гэтым прадмеце ўзяў дыплом другой ступені.
   Вучні СШ №1 гарпасёлка папоўнілі скарбонку ўзнагарод па хіміі. Павел Крэль адзначаны дыпломам другой ступені, а Ганна Міронава – трэцяй. Падрыхтоўкай школьнікаў займаліся іх настаўнікі Аляксандр Альфрэдавіч Пятроўскі (працоўнае навучанне) і Валянціна Мікалаеўна Роскач (хімія). Усе чатыры пераможцы абласнога тура прымуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.


На здымку: Алег і Ігар Вараб’ёвы з настаўнікам А. А. Пятроўскім.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *