В Бешенковичском районе подвели итоги соревнования среди животноводов

Заботы сельские

Райкам прафсаюза работнікаў АПК актыўна абараняе працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы працаўнікоў вёскі, дапамагае сяльчанам рэалізавацца ў прафесійным плане.
   Для гэтага штогод сумесна з упраўленнем райсельгасхарчу мы праводзім конкурсы прафмайстэрства сярод працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Нядаўна, напрыклад, падвялі вынікі работы за 2011 год сярод жывёлаводаў.
  Так, лепшым аператарам машыннага даення кароў стала Алена Мікалаеўна Лазука з сельгаспрадпрыемства “Палітаддзелец-Агра”, яе вынік – 8115 кілаграмаў малака на карову. Усяго на 2 кілаграмы менш ад каровы атрымала даярка з ПСУП “ААБ Наватар” Святлана Пятроўна Палтарыха. А яе калега Галіна Генадзьеўна Талсташова ў сваёй падгрупе выйшла на 7741 кілаграм малака на ўмоўную галаву.
   Названы і імёны пераможцаў сярод даглядчыкаў буйной рагатай жывёлы. У лідарах па выніках 2011 года Людміла Паўлаўна Зайцава з “Вядзерава”, якая на вырошчванні атрымала 1061 грам сярэднясутачных прывагаў. Сямейны падрад з “Палітаддзельца-Агра” ў складзе Алены Віктараўны і Васіля Юр’евіча Мухаў на вырошчванні дасягнуў сярэднясутачных прывагаў 1020 грамаў.
     На адкорме буйной рагатай жывёлы выніковую працу прадэманстравала Галіна Паўлаўна Ерашэвіч з ПСУП “ААБ Наватар”. У групе, якую даглядае жывёлаводка, сярэднясутачныя прывагі склалі 831 грам. 
Аляксей СЕМЯНІДА,
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.
  На здымку: Г. П. Ерашэвіч, С. П. Палтарыха, Г. Г. Талсташова (злева направа).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *