В Бешенковичском районе прошло пробное тестирование

Новости района

Большая палова навучальнага года ўжо мінула. Школьнікі раёна больш увагі надаюць падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. І аддзел адукацыі райвыканкама дае ім магчымасць прайсці пробныя іспыты.   18 і 19 лютага ў раёне наладжвалі другі этап тэсціравання, якое для школьнікаў праводзіць цэнтр тэсціравання Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта па тэстах рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Выпускнікоў экзаменавалі па 11 прадметах. Іспыты прайшлі 128 чалавек.
  Апошні рэпетыцыйны этап запланаваны на красавік, калі вучням прапануюць заданні, максімальна набліжаныя да тых, што будуць на цэнтралізаваным тэсціраванні. Для школьнікаў гэта проба – шанц замацаваць веды і выявіць прабелы, над якімі трэба папрацаваць, каб вынікова вытрымаць уступныя экзамены.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *