В Витебской области проводятся специальные комплексные мероприятия Быт

Семь «Я»

Па інфармацыі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Алега Рыгоравіча Новіка, з 1 па 12 лютага на тэрыторыі вобласці праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Быт».
  У сферы сямейна-бытавых адносін сёння здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Як правіла, каталізатарам сямейных сварак і канфліктаў выступае алкаголь. Спецыялісты адзначаюць, што практычна кожны пяты памерлы па знешніх прычынах гіне ад гарэлкі, тады як у дарожна-транспартных здарэннях — кожны восьмы. У нашым раёне летась ад выпадковага атручвання алкаголем загінулі аж 15 чалавек!
    Сямейнае няшчасце схаваць немагчыма. Проста асобныя людзі імкнуцца не заўважаць чужога гора, пакут жанчын і непаўналетніх дзяцей. Хаця зусім не складана патэлефанаваць у РАУС па нумарах: 102, 4-10-02, 4-87-38 і расказаць пра нечае гора. Разам можна дапамагчы сям’і блізкага чалавека ці суседа, папярэдзіць няшчасці, якія яшчэ не здарыліся, але могуць стаць рэальнасцю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *