“Мы – грамадзяне Беларусі!” Правядзенне акцыі пад такой назвай у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь становіцца на Прыдзвінні добрай традыцыяй. Вось і сёлета 15 сакавіка ў 11 гадзін у вялікай зале райвыканкама адбудзецца ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”. Удзел ва ўрачыстасці прымуць прадстаўнікі мясцовай улады, раённага аддзела адукацыі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Святочны канцэрт рыхтуюць выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Анатольеўна Мароз, двое вучняў СШ №1 райцэнтра запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўручэння пашпартоў у г. Віцебск, якая пройдзе з удзелам старшыні аблвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Косінца. Такога гонару за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, творчыя і спартыўныя поспехі ўдастоены Мікіта Бурко і Дзіяна Воднева.