28 апреля в Бешенковичах в парке Ткаченко пройдёт 2-й этап Всебелорусского легкоатлетического кросса

Спорт

28 красавіка з мэтай прапаганды бегу сярод жыхароў раёна, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, вызначэння пераможцаў
у г. п. Бешанковічы пройдзе 2-гі этап Усебеларускага лёгкаатлетычнага кроса. Пачнецца спартыўнае свята ў 10 гадзін раніцы ў парку імя Ткачэнкі.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды калектываў фізічнай культуры Прыдзвіння, навучэнцы сярэдніх школ раёна і ўсе жадаючыя. Склад каманды сярод дарослых і школьнікаў — 7 чалавек (3 мужчыны, 3 жанчыны і 1 прадстаўнік).
  Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, вучні 5-8, 9-11 класаў будуць пераадольваць дыстанцыю ў 1 кіламетр, мужчыны і жанчыны ва ўзросце 18-25, 26-35 гадоў – 3 і 2 кіламетры адпаведна, ва ўзросце 36-45 гадоў – 2 кіламетры, ва ўзросце 46-55, 55 гадоў і старэй – 1 кіламетр.
   Каманды, якія зоймуць 1-3 месцы, будуць узнагароджаны граматамі і дыпломамі адпаведных ступеняў. Удзельнікі спаборніцтваў за 1-е месца сярод мужчын і жанчын  у асабістым заліку — граматамі і грашовымі прэміямі ў памеры трыццаць тысяч рублёў кожны, а таксама падпіскай на 1 месяц на раённую газету «Зара».   
   За 2-е месца сярод мужчын і жанчын у асабістым заліку прадугледжаны граматы і грашовыя прэміі ў памеры дваццаць тысяч рублёў, за 3-е месца — граматы і грашовыя прэміі ў памеры дзесяць тысяч рублёў.
  Заяўкі, завераныя ўрачом і пячаткай арганізацыі, падаюцца ў судзейскую калегію за 30 хвілін да пачатку спаборніцтваў. Усе жадаючыя прыняць удзел у спаборніцтвах таксама павінны мець допуск урача.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *