30 бешенковичских семей обратились за адресной помощью для приобретения школьных принадлежностей

Общество

Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года. Актуальнасці не губляе пытанне збору дзяцей у школу. Поўная экіпіроўка школьнікаў, ад адзення да канцтавараў, абыходзіцца ў значную суму, некаторым бацькам такія расходы не па кішэні. У гэтым выпадку яны могуць разлічваць на дзяржаву і атрымаць адзінаразовую матэрыяльную дапамогу.У пачатку тыдня камісія па вы-
 дачы адраснай дапамогі, якая дзейнічае пры райвыканкаме пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Заблоцкага, сабралася на пасяджэнне, дзе разгледзелі заявы бацькоў, якія ўжо звярнуліся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за фінансавай дапамогай для набыцця тавараў для школьнікаў. Просьбы 30 сем’яў у адносінах 44 дзяцей былі задаволены. Камісія прыняла рашэнне выдзеліць заяўнікам па 500 тысяч рублёў на кожнае дзіця для збору яго ў школу.
   Як адзначыў Мікалай Анатольевіч Заблоцкі, у раёне налічваецца 178 сем’яў, якія можна аднесці да катэгорыі малазабяспечаных. У іх выхоўваюцца каля 250 дзяцей школьнага ўзросту. Нагадаем, што адзінаразовая адрасная дапамога выдаецца, калі даход сям’і складае ніжэй за 150% бюджэту пражытачнага мінімуму, які складае 843870 рублёў. Такім чынам, калі ў бюджэце сям’і на аднаго члена прыходзіцца менш за 1 мільён 265 тысяч 800 рублёў, то сабраць дзіця ў школу дапаможа дзяржава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *