Бешенковичский ансамбль Весялуха приняла участие в Международном кулинарном фестивале Мотальския прысмаки

2017 год - Год науки

  У аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся V Міжнародны кулінарны фестываль “Мотальскія прысмакі”. Гонар прадстаўляць тут Віцебскую вобласць выпаў нашаму раёну.    З канцэртнай праграмай на Міжнародны фестываль накіраваліся народны ансамбль народнай песні “Весялуха” раённага Дома культуры і ансамблевая група Бешанковіцкай школы мастацтваў. Калектыў выступаў на яго адкрыцці і закрыцці, паказваў гадзінную канцэртную праграму. Нашых самадзейных артыстаў  прымалі шчодрымі воплескамі, дадому яны вярнуліся з дыпломам другой ступені.
   – У арыгінальных праграмах гэтага праекта былі гарманічна   прадстаўлены каларыт і багацце нацыянальнай культуры не толькі палескага краю, але і краін блізкага і далёкага замежжа, — расказвае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Мікалаеўна Апанасёнак. – Яркія старонкі фестывалю прыемна ўразілі ўнікальнасцю прадстаўленых трацый і абрадаў, шырокім дыяпазонам удзельнікаў і крэатыўнасцю рэжысёрскіх задум.
   У сёлетнім сезоне было шмат творчых сюрпрызаў. У праграме свята прымалі ўдзел афіцыйныя дэлегацыі і творчыя калектывы Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін. Мы атрымалі магчымасць абмяняцца вопытам, паглядзець на ўзровень выканаўчага майстэрства іншых калектываў, узяць нешта для сябе.
   Нам выпаў шанц паказаць, на што вартыя артысты Віцебшчыны, і мы не маглі не апраўдаць давер. У рэпертуары “Весялухі” былі вясёлыя і завадныя песні, хапіла таленту і артыстызму, каб “завесці” залу. Хочацца выказаць нашым самадзейным артыстам словы падзякі за гэтую перамогу.
    На фестывалі мы пераканаліся, што музыканты школы мастацтваў павінны стаяць на сцэне разам з народным ансамблем народнай песні “Весялуха”. Відавочна, што ў такім спалучэнні калектыў  запатрабаваны, яго слухаюць з задавальненнем, шчыра прымаюць і запрашаюць на самыя розныя фэсты.
   Восень пачнецца для бешанковіцкіх артыстаў новымі музычнымі сустрэчамі. Мы атрымалі запрашэнне на ўдзел у святкаванні Дня беларускай пісьменнасці, які пройдзе 2 верасня ў Глыбокім, а 8 верасня з канцэртам паедзем да суседзяў – у Лепелі будзе ладзіцца День горада.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *