Коммунальная служба Бешенковичского района обкашивает улицы райцентра

Человек и природа

З клопатам адносіцца камунальная служба раёна да навядзення парадку ў райцэнтры. З мая УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” арганізавала абкос вуліц, і трымае гэта пытанне пад кантролем.
  Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Ігар Георгіевіч Слівец, на барацьбу з пустазеллем ужо ў восьмы раз за сезон выйшла брыгада з чатырох чалавек. На мінулым тыдня, напрыклад, камунальнікі абкошвалі вуліцу Раманава, а следам узяліся за вуліцу Чарняхоўскага. Акцэнт робіцца на механізацыю працы. Каб аблегчыць задачу навядзення парадку на зямлі, прадпрыемства сёлета набыла трактарную касілку.
  Адметна, што работы па абкосе тэрыторый арганізаваны і ў сельскай мясцовасці. “Бешанковіцкі камунальнік” выдзеліў па адным сікору на майстарскія ўчасткі ў Вярхоўі, Уле, Бачэйкаве, Астроўне, з дапамогай якіх па меры неабходнасці наводзіцца парадак у аграгарадках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *