Сбором вторичного сырья занимается Бешенковичское райпо

Актуально

У сучасным свеце другасная перапрацоўка металаў, макулатуры, поліэтылену і іншых матэрыялаў набывае ўсё большае значэнне. Выкарыстанне другаснай сыравіны не толькі ратуе рэсурсы ад вычарпання, “клапоціцца” аб эканамічнай стабільнасці і экалагічнай бяспецы. Сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі другасных матэрыялаў дазваляюць атрымаць прадукцыю выдатнай якасці.
Відавочна, што збор і перапрацоўка другаснай сыравіны мае шмат плюсаў. Гэта значная эканомія бюджэтных сродкаў дзяржавы і прадпрымальнікаў, магчымасць стабілізацыі эканомікі, змяншэнне колькасці адыходаў на звалках, нанясенне меншай шкоды навакольнаму асяроддзю, атрыманне прадукцыі са знакам якасці. Дарэчы, па прагнозах большасці вучоных будучае менавіта за перапрацоўкай другаснай сыравіны.
  Яе збор арганізаваны і ў нас у раёне. Гэтую фунцыю разам з камунальнай службай узяло на сябе райпа, дзе праз сетку нарыхтоўчых магазінаў арганізавана закупка другасных рэсурсаў у насельніцтва. Так, за 6 месяцаў 2012 года пры заданні 7 тон нарыхтаваны 9,2 тоны рыззя. Вынікова справіліся нарыхтоўшчыкі і з заданнем па закупцы лому чорнага металу. Пры плане 800 тон яго закуплена 1111,5 тоны.  А вось з каляровымі металамі справы ладзяцца менш удала. Іх нарыхтавана ўсяго 2 тоны, хаця планавалася сабраць 3,5 тоны.
  Не справіліся і з заданнямі па нарыхтоўцы іншых відаў другаснай сыравіны. Так, макулатуры закуплена 50,4 тоны пры заданні 82,5 тоны, поліэтылену маецца 2,3 тоны пры плане 4,5 тоны. І тут не абысціся без падтрымкі жыхароў раёна. Толькі ўявіце сабе, што на першы погляд смецце можа прынесці грошы і папоўніць сямейны бюджэт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *