Сельчанам будет оказана помощь в заготовке соломы

К сведению

Рэалізуемая ў краіне праграма па развіцці і адраджэнні вёскі нацэлена на тое, каб зрабіць жыццё сялян больш камфортным. Зразумела, што вядзенне дапаможнай гаспадаркі – вялікая праца, таму ў раёне дбаюць пра тое, каб падтрымаць вяскоўцаў і дапамагчы ім у клопатах пра жыўнасць на падворку.
   Як паведаміў галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Пятровіч Жук, на завяршэнні жніва прынята рашэнне аказаць сялянам дапамогу ў забеспячэнні саломай. Калі ў вяскоўцаў ёсць у ёй патрэба, яны могуць звярнуцца ў мясцовую гаспадарку, і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства бясплатна выдзеліць участак, адкуль можна ўзяць не прэсаваную і не складзеную ў валкі салому. Умова адна – вывезці яе трэба самастойна.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *