Соберём школьный портфель

Общество

   Традыцыйным становіцца правядзенне дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”. Адно з яе мерапрыемстваў – “Збяром школьны партфель”–  праходзіць у канцы лета. У яго межах галіновыя прафсаюзныя камітэты, прафкамы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Віцебшчыны наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, з мэтай аказання ім дапамогі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Выдзяляецца матэрыяльная дапамога для збору дзяцей у школу таксама шматдзетным і няпоўным сем’ям.
  Сёлета ў ліку першых удзельнікам акцыі стаў райкам прафсаюза работнікаў АПК. Рашэннем прэзідыума прафсаюзная арганізацыя выдзеліла 3 мільёны рублёў для набыцця сшыткаў і іншых канцылярскіх прылад сем’ям, якія заняты ў аграпрамысловым комплексе і маюць невысокі даход. Дапамога аказана тром сем’ям, дзе выхоўваюцца шэсць дзяцей – швачцы ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс”, шматдзетным бацькам-жывёлаводам з  “Палітаддзельца-Агра” і “АграВітВіна”.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *