Сталинец

Творчество наших земляков

У дзень нараджэння табе імя“Сталінец” далі,
Ты ў кожную хату жаданаю  госцяй увайшла.
Тады па складах цябе ў большасці людзі чыталі,
Каб зведаць шляхі да дабра,  да святла.
Найпершым быў шлях –   калектыўна наладжваць працу,
Каб забітасць і цемра сышлі  ў небыццё.
Сваім кожным радком заклікала  раёнка змагацца
За ўдарніцтва рух, за шчаслівае наша жыццё.
З новай явы сыходзіла светлая вёска,
Выбіралася з цемры на сонечны шлях.
За ваколіцай знікла скупая палоска,
Зашумеў ураджай на арцельных  палях.
Зазвінелі вакол песні шчырых  настрояў,
Шчасце поўніла сэрцы руплівых людзей.
Нараджала Прыдзвінне вядомых герояў,
Піша шчыра раёнка пра веліч  падзей.
Расчыняліся дзверы чытальняў  і клубаў,
Заклікаў у навюткую школу званок.
І раёнцы здзяйсненні і поспехі любы,
І пульсуе жыццём яе кожны  радок.
Прыпыніла вайна шчыравітую  працу,
Люты вораг прыйшоў у наш  сонечны дом.
Заклікала раёнка з навалай змагацца,
З ненавісным фашысцкім ярмом.
З новай назвай прызыўнай сваёй “За Радзіму!”
Заклікала ачысціць радзімы куток.
У цяжкую пару, у крутую гадзіну
Стаў штыком яе кожны гняўлівы радок.
Нашым нівам рунець і жытам каласіцца,
Крок наперад рашучы і цвёрды ў нас.
Хай жа ранняй зарою заўжды прамяніцца
І газета-раёнка, у добры ёй час!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *