14 октября — День работников культуры

2017 год - Год науки

Паважаныя работнікі культуры!
Прыміце шчырыя віншаванні  з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
  Беларуская зямля здаўна славіцца сваімі багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы намаганням людзей творчых прафесій.
  Неад’емнай часткай грамадскага жыцця Прыдзвіння сталі цікавыя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел аматарскія калектывы. Прафесійны ўзровень іх здзіўляе і захапляе самых строгіх гледачоў. Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё  гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.
  Жадаем усім вам, асабліва ветэранам галіны, моцнага здароўя, шчасця, прызнання і поспеху!
Раённы выканаўчы  камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *