Бешенковичская центральная районная больница закупает две машины скорой помощи

Здоровье

     Бягучы год аб’яўлены на Віцебшчыне Годам аховы здароўя. Таму і развіццю сферы медыцынскага абслугоўвання нададзена пільная ўвага. Стаўка зроблена не толькі на ўкараненне новых методык і тэхналогій лячэння хвароб, але і на мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя.
   Палепшылася сёлета і матэрыяльна-тэхнічная база Бешанковіцкай райбальніцы. Як паведаміў намеснік галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Васіль Іванавіч Багдановіч, медустанове раёна выдаткаваны бюджэтныя сродкі на набыццё двух машын “хуткай дапамогі”. Адну з іх перададуць Ульскай урачэбнай амбулаторыі, другая будзе абслугоўваць жыхароў райцэнтра. Папаўненне машыннага парку абышлося раёну ў 264 мільёны рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *