В Бешенковичском РДК прошёл День здоровья

Здоровье

Культработнікі РДК вядуць прапаганду здаровага ладу жыцця ў падлеткавым асяроддзі і барацьбу са шкоднымі звычкамі. Вось і
да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які адзначаецца з 1977 года па ініцыятыве Амерыканскага анкалагічнага таварыства, ва ўстанове
культуры прайшоў Дзень здароўя.
  На тэматычнае мерапрыемства запрасілі вучняў 5-8-х класаў СШ №1 райцэнтра. Сустрэча з падлеткамі прайшла ў форме пазнавальнай гульні з конкурсамі і віктарынамі. Разам з гасцямі з карысцю правялі вольны час выхаванцы дзіцячага тэатральнага гуртка, які працуе пры ўстанове культуры і ўзяў на сябе правядзенне Дня здароўя.
  Як адзначыла дырэктар РДК Вольга Паўлаўна Качанава, такія сустрэчы, калі роўныя вучаць роўных, аказваюць больш дзейснае ўздзеянне на светапогляд падлеткаў і іх выхаванне. Словы падзякі яна выказала і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 райцэнтра Ларысе Васільеўне Гнеўка, якая цесна супрацоўнічае з установай культуры па пытаннях арганізацыі вольнага часу  падлеткаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *