25 декабря — Католическое Рождество

Общество

«І будзе табе вялікая радасць,
І многія аб нараджэнні яго ўзрадуюцца,
Бо Ён будзе вялікім перад Богам
І Духам  Святым напоўніцца
Яшчэ з улоння сваёй маці».
(Лк. 14 -16 ) 
  Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце. У свята нараджэння сына Божага, ушаноўваючы найсвяцейшую Панну Марыю – маці нашай веры, хочам вучыцца ад яе такой любові да Бога. Пачуўшы словы арханёла Габрыэля, Марыя з пакорай даверылася божай волі, і ў яе лонні ўцелавіўся абяцаны айцом збавіцель.
  Шаноўныя парафіяне, памятаючы аб тым, што нашае жыццё – гэта неадмоўны божы дар, хочацца пажадаць вам у новым годзе веры, шчодрых божых ласкаў, апекі Маці Божай, здароўя і ўсялякіх дабротаў. Няхай свет гэтай цудоўнай урачыстасці падтрымлівае вас у моцным духоўным здароўі, каб, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, вы маглі самааддана крочыць па жыцці, несучы сваім жыццём супакой і любоў. Няхай гэты надыходзячы год захавае ў вас толькі светлае і добрае, няхай здзейсніць усе вашыя мары і падорыць вам і вашым сем’ям дабрабыт і божы спакой!
Ксёндз Славамір САМКОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *