20 февраля состоится прямая линия с председателем райисполкома

Новости района

Прэзідыум Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняў пастанову №3 ад 11 лютага 2015 года «Аб выплаце стыпендый для навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў галіны.»


Па выніках першага семестра стыпендыя ў памеры 540 тысяч рублёў устаноўлена для Марыі Алегаўны Серабро – навучэнкі УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.»


«Марыя вучыцца на першым курсе па спецыяльнасці «Аддзелачныя будаўнічыя работы; грамадскае харчаванне», – чытаем у характарыстыцы ўстановы адукацыі. – За час вучобы зарэкамендавала сябе, як навучэнка з высокімі здольнасцямі. Цікавіцца не толькі спецыяльнымі дысцыплінамі, але і прадметамі агульнаадукацыйнага цыкла. Прымае актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтвах ліцэя.»


Нядаўна на ўрачыстым сходзе ліцэя Марыі Алегаўне Серабро ўручылі адпаведны сертыфікат і Падзяку. Мы шчыра віншуем навучэнку з гэтай важнай падзеяй у яе жыцці, жадаем далейшых поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці ліцэя!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *