21 февраля — День работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

В трудовых коллективах

   За забеспячэннем на тэрыторыі раёна заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання зямельных угоддзяў сочыць землеўпарадкавальная служба
райвыканкама. Невялікі калектыў з шасці чалавек вырашае шырокае кола пытанняў. Напрыклад, за 2012 год землеўпарадкавальнікамі раёна складзены 112 зямельных спраў, яшчэ 641 – з дапамогай РУП “Праектны інстытут Белгіпразем”. Пад новую забудову адведзены 28 зямельных участкаў, пад вядзенне агародніцтва – 39. У севазварот вернуты 280 гектараў раней не выкарыстоўваемых земляў шляхам перадачы іх ад сельсаветаў сельгаспрадпрыемствам.
   Працавала зямельная служба і з фермерскімі гаспадаркамі, сёння іх у раёне налічваецца 12. Адна з апошніх – СФГ “Вінікап” была адкрыта летась у в. Азёркі. Да адміністрацыйнай адказнасці за нерацыянальнае выкарыстанне земляў у 2012 годзе прыцягнуты 11 грамадзян.
   Сёлета ў полі зроку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, якую ўзначальвае Аляксандр Валянцінавіч Ганчароў, па-ранейшаму застаюцца навядзенне парадку на зямлі, перадача неэфектыўна выкарыстоўваемых земляў сельсаветаў сельгасарганізацыям. Работнікі службы працягваюць сачыць за выкананнем заканадаўства пры падрыхтоўцы праектаў рашэнняў аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, пастаянна кантралююць тэрміны рэгістрацыі і асваення зямельных участкаў, а таксама выкарыстанне прадастаўленых у часовае карыстанне земляў.
   Над гэтымі і іншымі задачамі працуюць галоўныя спецыялісты службы Таццяна Міхайлаўна Фралова, Генадзь Алегавіч Аўчыннікаў і вядучы спецыяліст Таццяна Аляксееўна Камінская. Свой уклад у агульную справу ўносяць таксама галоўны спецыяліст Таццяна Сяргееўна Ганчарова і вядучы спецыяліст Валерый Дзмітрыевіч Шалкун, якія будуць адзначаны з нагоды прафесійнага свята Камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
  На здымку: Т. А. Камінская, Т. С. Ганчарова, А. В. Ганчароў, Г. А. Аўчыннікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *