В День Конституции паспорта получили 60 юных жителей Бешенковичского района

Мы -- молодые

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у нашым раёне, як і па ўсёй краіне, прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Ва ўрачыстай абстаноўцы
свой першы галоўны дакумент атрымалі 60 юных прыдзвінцаў. Быць грамадзянінам – высокі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад сабой. Добрая вучоба, павага да бацькоў і сям’і, беражлівыя адносіны да навакольнага свету – усё гэта састаўляючыя нашага агульнага шчаслівага жыцця, росквіту і магутнасці Беларусі.
  І гэта сапраўды так. Юнакі і дзяўчаты адзін за адным горда падымаліся на сцэну раённага Дома культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць, каб атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Свой першы ў жыцці дакумент яны атрымалі з рук намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама С. Л. Салоха, начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. В. Бабаед, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС В. А. Чартковай. Акрамя пашпартоў кожнаму віноўніку ўрачыстасці ўручылі  камплектнае камбінаванае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
  У сваю чаргу моладзь Прыдзвіння, прамовіўшы клятву, абяцала заняць годнае месца ў нашым грамадстве і плённа працаваць на карысць роднай краіны.
  У заключэнне свята дваццаці актывістам грамадскага жыцця школ першы сакратар РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская ўручыла членскія білеты і значкі маладзёжнай арганізацыі.
Святлана ВАРОШКА.
  На здымку: паўнапраўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *