В Кореневской школе детей учат бережливости

Год бережливости

Пад  знакам эканоміі і беражлівасці праходзіць бягучы год у нашай краіне. У сувязі з чым навучальныя ўстановы раёна надаюць больш пільную ўвагу выхаванню ў школьнікаў пачуцця руплівых гаспадароў з акцэнтам на паважныя адносіны да прыродных і матэрыяльных рэсурсаў, бо, як вядома, вялікае пачынаецца з малога.
  У Каранеўскай садку-СШ, напрыклад, у плане выхаваўчай работы прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў у гэтым накірунку. Перш за ўсё на эканомнае выкарыстанне электра- і цеплаэнергіі ў навучальнай установе нацэлены самі настаўнікі. А яны ў сваю чаргу будуць весці выхаваўчую работу з дзецьмі. Запланаваны тэматычныя класныя гадзіны ў кожным класе, якія будуць датычыцца эканоміі водных і прыродных рэсурсаў, энерганосьбітаў.
   У школе аб’яўлена акцыя па зборы такіх відаў другаснай сыравіны, як макулатура і металалом. Вучні пачатковых класаў вучацца шанаваць друкаванае слова ў межах арганізаванай «Кніжкінай бальніцы». Два разы ў год тут праводзяць рэйды па захаванасці падручнікаў. Традыцыйна да Дня зямлі ў школе прымяркоўваюць акцыю па пасадцы дрэў. Ахвотна школьнікі прымаюць удзел і ў раённым мерапрыемстве «Зберажом зялёную ялінку».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *