Экономить можно и на уличном освещении

Год бережливости

Правядзенне Года беражлівасці садзейнічае вырашэнню задач па  павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў і выключэнні любога роду неабаснаваных страт, выхаванні ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванні да эканоміі і беражлівасці як на працоўных месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.
  Кожная сям’я можа ўзяць сабе за правіла рацыянальна расходваць электраэнергію і ваду. Эканомна спажываць энергетычныя рэсурсы імкнуцца прадпрыемствы раёна. Гаспадарлівасць праяўляюць і сельвыканкамы ў плане забеспячэння функцыянавання вулічнага асвятлення.
  На гэтыя мэты расходуюцца значныя сродкі, а паколькі з прыходам вясны светлавы дзень значна павялічыўся, то ёсць магчымасць сэканоміць на работе вулічных электрасетак. Прынята рашэнне аб адключэнні святла ў сельскіх населеных пунктах. Такая мера ў цэлым па краіне выльецца ў значныя аб’ёмы эканоміі, якія можна накіраваць на мадэрнізацыю вытворчасці і паляпшэнне дабрабыту людзей.
  Як зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркай Беларусі плануецца сэканоміць у 2013 годзе не менш за 173 тысячы туп паліўна-энергетычных рэсурсаў. Летась у выніку выканання энергазберагальных мерапрыемстваў была дасягнута эканомія ў памеры 184,6  тысячы туп, ці 106,4% да гадавога задання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *