Смецце таксама прыносіць даходы

Год бережливости

  Перапрацоўка бытавых адыходаў – высокарэнтабельная галіна прамысловасці, якая пры невысокіх фінансавых укладаннях дазваляе атрымліваць стабільны прыбытак. У развіцці сістэмы збору другасных матэрыялаў зацікаўлена дзяржава: перапрацоўка другаснай сыравіны не толькі прыносіць эканамічную карысць, але і дазваляе захаваць прыроднае багацце краіны.
  У Год беражлівасці больш увагі збору другасных рэсурсаў надалі ў нарыхтоўчых магазінах райпа. Па некаторых відах сыравіны ў першым квартале 2013 года яны плюсуюць да задання. Напрыклад, пры плане 20 тон закуплена 22,4 тоны макулатуры, пры заданні 3 тоны нарыхтавана 4,2 тоны рыззя.
  Добра арганізавалі збор шклабою і поліэтылену. Першага віду сыравіны нарыхтавана 2,1 тоны пры заданні 0,7 тоны, другога  маецца 1,2 тоны пры плане 1 тона. А вось па нарыхтоўцы металалому ў першым квартале справы не ладзіліся. Пры заданні 400 тон маецца 156,4 тоны чорнага лому і 0,54 тоны каляровых металаў пры заданні 2 тоны.
  Эканоміка павінна быць эканомнай – такое патрабаванне часу. Відавочна, што ў Год беражлівасці руплівасць, ашчаднасць, гаспадарлівасць, акуратнасць павінны стаць ладам жыцця беларусаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *