В Бешенковичском районе прошла акция Белая русь — детям

Общество

Што можа быць даражэй нашых дзецей? Яны – радасць, шчасце, сэнс жыцця і наша будучыня. Кожны чалавек імкнецца даць свайму дзіцяці ўсё самае лепшае,
выхаваць яго ў любові і клопаце.
   Свой уклад у выхаванне юных прыдзвінцаў, фарміраванне ў моладзі здаровага ладу жыцця ўносіць і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. Днямі яе актывісты наведалі дзіцячы садок №6 райцэнтра і ўручылі ўстанове дашкольнага выхавання цацкі для малых на суму больш за 2 мільёны рублёў. Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН атрымала ў падарунак ад спонсараў эліптычны трэнажор, кошт якога склаў больш за 2,7 мільёна рублёў.
   Хочацца адзначыць, што акцыя “Белая Русь” – дзецям” праводзіца ўжо не першы год і пачынае насіць традыцыйны характар. Падораны трэнажор і наборы цацак выклікалі шмат радасных эмоцый у дзяцей і моладзі, што, безумоўна, будзе садзейнічаць іх гарманічнаму развіццю і ўмацаванню здароўя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *