Рэалізацыя дырэктывы “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” ў нашым рэгіёне

Год бережливости

Год беражлівасці ў нашым рэгіёне стаў лагічным працягам рэалізацыі дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.У раёне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне рэжыму жорсткай эканоміі і беражлівасці, максімальна эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, а таксама захаванне грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці, выхавання ў іх гаспадарлівасці.


Адным з важных мерапрыемстваў Года беражлівасці стаў збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. Для прадпрыемстваў і насельніцтва даведзены планы па нарыхтоўцы розных відаў другаснай сыравіны. Напрыклад, у раёне на працягу 2013 года плануецца нарыхтаваць 422 тоны макулатуры, 50 тон шклабою, 15 тон тэкстыльных матэрыялаў, 25 тон зношаных шын і 10 тон палімерных матэрыялаў.


За 5 месяцаў агульнымі намаганнямі нарыхтавана больш за 75 тон макулатуры,10 тон адыходаў шкла, больш за 6 тон рыззя, 1 тона гумы, больш за 4 тоны палімераў. Прыемна, што разам з дарослым насельніцтвам раёна да гэтай справы далучыліся і дзеці. Школьнікі, напрыклад, ахвотна займаюцца зборам макулатуры. У ліку лепшых у пытанні беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў у аддзеле адукацыі, спорту и турызму райвыканкама адзначылі вучняў СШ №1 райцэнтра. Школьнікі здалі ў нарыхтоўчы пункт 700 кілаграмаў гэтага віду другаснай сыравіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *