У ПУП АграВітВіне ідзе збор ягад

В трудовых коллективах

Лета – час збору дароў прыроды і нарыхтоўкі іх на зіму. Ягады бясцэнная крыніца здароўя і даўгалецця, таму што іх утрымліваецца вельмі шмат карысных рэчываў, дзеянне якіх часта параўнальна па эфектыўнасці з лекамі.А самая багатая на вітаміны ягада – чорная парэчка. Яе збор з 1 ліпеня пачалі ў ПУП «АграВітВін». Ягаднік тут раскінуўся на плошчы амаль 16 гектараў. Толькі за першы тыдзень уборачных работ сабрана каля 3 тон вітаміннай прадукцыі.


На дапамогу сельгаспрадпрыемству прыйшоў райкам грамадскага аб’яднання «БРСМ», які арганізаваў маладзёжны дэсант на ўборку ягад. Штодзень сюды прывозяць школьнікаў з райцэнтра, па 10-16 чалавек. Іх працоўны дзень доўжыцца да 13 гадзін.


Прымаюць у «АграВітВіне» і дапамогу ад беспрацоўных, якіх камандзіруе ў гаспадарку цэнтр занятасці г. Віцебска. Сельгаспрадпрыемства рада забяспечыць працай усіх памочнікаў – дзяцей і дарослых, якія пажадаюць папоўніць сямейны бюджэт ці заробіць грошы на кішэнныя расходы. Сёлета за кілаграм сабраных чорных парэчак «АграВітВін»плаціць па 3,5 тысячы рублёў. 


Разам з сябрамі з запалам і энтузіязмам працуюць на ягадніку вучаніцы СШ №2 райцэнтра Карына Антух і Наталля Краўчанка, гімназістка Дар’я Даўгяла і Алена Мамойка з СШ №1 райцэнтра (на здымку).


– Мы ўжо два тыдзені збіраем ягады ў «АграВітВіне», а да гэтага нарыхтоўвалі лекавыя расліны, – дзеляцца Карына, Наталля і Дар’я. – Нам тут падабаецца, у дзень зарабляем да 40 тысяч рублёў. Лічым, што гэта для нас неблагі заробак, тым больш, што летам шмат вольнага часу, і можна правесці яго з карысцю.


– А я ўжо другі год падчас летніх канікулаў працую ў «АграВітВіне» на ягадніку, – расказвае Алена. – Дапамагаць гаспадарцы ў радасць, ды і заробкі тут сапраўды добрыя. Стараюся, бо хачу ажыццявіць сваю мару – купіць новы тэлефон за ўласныя грошы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *