У КСВУП Палітад-дзелец-Агра поўным ходам ідзе сяўба азімых культур

Заботы сельские

Работы пачаліся яшчэ ў канцы жніўня і перарываліся толькі на час дажджоў. Нягледзячы на гэта, на канец мінулага тыдня з запланаваных 1300 га, адведзеных у гаспадарцы пад азімыя збожжавыя (пшаніцу і трыцікале), засеяны 560 гектараў зямлі.

Улічваючы, што азімыя культуры на сёння застаюцца найбольш эканамічна выгаднымі культурамі, аграрная служба гаспадаркі надае належную ўвагу і трымае пад асаблівым кантролем пытанні іх вырошчвання. Наколькі паспяховай будзе пасяўная кампанія, залежыць ад стараннага і своечасовага выканання тэхналагічных рэкамендацый. Пра гэта ведаюць не толькі аграномы, але і самі земляробы, таму і імкнуцца правесці сяўбу якасна і без парушэнняў.

– У дзень у сярэднім засяваем каля 40 гектараў, – расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Вадзім Аўчыннікаў. – З уласцівым пачуццём адказнасці і майстэрствам сяўбу вядуць вопытныя механізатары Сяргей Гусакоў і Аляксей Белавус. Насенне падвозіць Мікалай Надзёжка. На перадпасяўной апрацоўцы глебы задзейнічаны адзін дыскатар і два чызельных культыватара. Кіруюць імі Пётр Марозаў, Дзяніс Бадзяка і камандзіраваны з аграсэрвісу Уладзімір Гаманько. На ворыве працуюць Андрэй Аўчыннікаў, Уладзімір Марозаў і Дзмітрый Алейнікаў.

Завяршыць сяўбу азімых культур палітаддзельцы плануюць да 25 верасня.

На здымку: сяўбу ў «Палітаддзельцы-Агра» даверылі Сяргею Гусакову і Аляксею Белавусу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *