За развіццё духоўнага патэнцыялу

Общество

Урачыста адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі культуры раёна. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты сход, на які сабраліся супрацоўнікі бібліятэк, раённага гісторыка-краязнаўчага музея, дамоў культуры, школы мастацтваў і яе філіялаў, удзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці.

З прафесійным святам работнікаў культуры павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Апанасёнак. Па традыцыі на свяце ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў прафесіі, якія развіваюць духоўны патэнцыял рэгіёна, прывіваюць землякам любоў да мастацтва.

Так, Ганаровай граматай райвыканкама адзначана праца дырэктара Ульскага СДК Ігара Міхайлавіча Ледніка, бібліятэкара дзіцячай раённай бібліятэкі Наталлі Міхайлаўны Карнаковай, дырэктара раённага Дома рамёстваў Марыі Ісакаўны Калковай. Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама граматы ўручаны работнікам бібліятэчнай сістэмы: Марыне Васільеўне Біруковай, Але Васільеўне Берднік, Аксане Аляксандраўне Капойка, работнікам Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў: Галіне Іванаўне Патапенка, Наталлі Эдуардаўне Бондар, прадстаўнікам клубных устаноў: Алегу Дзмітрыевічу Акуневічу, Наталлі Васільеўне Булыні, Жанне Валер’еўне Бурак.

Актыўны удзел у мастацкай самадзейнасці і канцэртным абслугоўванні сельскага насельніцтва народным ансамблем народнай песні “Ульяначка” адзначаны граматай. А калектыву мастацкай самадзейнасці Будзілаўскага СДК, які дзейнічае пад кіраўніцтвам Уладзіміра Валянцінавіча Голубева, уручана падзяка.

Падзячнымі лістамі адзначана таксама праца дырэктара і мастацкага кіраўніка РДК Вольгі Паўлаўны Качанавай і Уладзіслава Уладзіміравіча Чарнеўскага, дырэктара Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў Алены Аляксееўны Ядрэўскай.

Прыемным сюрпрызам стала і ўручэнне дыпломаў упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама за ўдзел у тэлевізійным творчым праекце “Зорны шлях” народнаму жаночаму ансамблю “Вакаліз”, абразцоваму ансамблю фольк-стыль “Званіца”, народнаму ансамблю народнай песні “Ульяначка”, народнаму ансамблю народнай песні “Весялуха”, народнаму аркестру народных інструментаў і дзіцячаму ўзорнаму аркестру народных інструментаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *