Котельные Кореневской и Островенской школ передаются на баланс УКП ЖКХ Бешенковичский коммунальник

Год бережливости

Мадэрнізацыя, рэканструкцыя, капітальны рамонт і арганізацыя безаварыйнай работы цеплакрыніц – справа клапатлівая і патрабуе матэрыяльных рэсурсаў, наяўнасці кваліфікаваных спецыялістаў. Адчуваецца гэта як ў перыяд падрыхтоўкі, так і падчас эксплуатацыі цеплааб’ектаў у зімовы перыяд.На балансе аддзела
 адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, напрыклад, знаходзіцца некалькі аўтаномных кацельняў. Сёлета вырашана цеплакрыніцы Каранеўскай і Астровенскай школ перадаць на баланс спецыялізаванай арганізацыі – УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік”. Працэс гэты плануецца завяршыць да новага года, пакуль афармляецца неабходны пакет дакументаў і вырашаюцца іншыя арганізацыйныя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
   – Перадача кацельняў спецыялізаванай арганізацыі дазволіць на якасным узроўні арганізоўваць ацяпляльны сезон у гэтых установах адукацыі, а значыць, зрабіць вучэбны працэс яшчэ больш утульным і камфортным, — адзначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Леанідаўна Салоха. – Кожны павінен рабіць сваю справу: настаўнікі – даваць дзецям веды, а камунальная служба – дапамагаць ствараць спрыяльныя ўмовы для гэтага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *