Наперадзе калектыў фермы “Ржаўка”

Заботы сельские

З году ў год стабільныя паказчыкі па надоях малака паказваюць жывёлаводы фермы “Ржаўка”. Лідарам працоўнага саперніцтва сярод майстроў машыннага даення кароў яны з’яўляюцца і сёлета.


За першае паўгоддзе валавы надой малака тут склаў 571 тону, што на 64 тоны больш, чым за адпаведны перыяд летась.


У індывідуальным працоўным саперніцтве лідарства захоўвае даярка Святлана Пятроўна Палтарыха. Сярэдні надой па яе групе з пачатку года склаў 4779 кілаграмаў малака. Прыбаўка да мінулагодняга паказчыка атрымалася дастаткова важкай – 1271 кілаграм. У цэлым ад сваёй групы кароў руплівая жывёлаводка атрымала за першыя шэсць месяцаў 2014 года 157 тон малака, што на 33 тоны больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.


Уладзімір Уладзіёнак, галоўны эканаміст ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *