Властелин села

Новости района

І вось мы ля вёскі Высо-
кая Гара, дзе разгортваюц-
ца асноўныя падзеі. Тут у «курган» закладваецца сянаж. Сюды з поля, што непадалёк ад гэтага месца, дастаўляецца зялёная маса. Вось набліжаецца «МТЗ-3022». За яго рулём Аляксандр Уладзіміравіч Талстой. У яго «Дняпры» ні многа ні мала, а 12-13 тон правяленай масы. Некалькі рухаў рычагамі кіравання магутнага трактара і зялёнка ў цэнтры «кургана».
– Пакуль закладваем у дзень па 600 тон сенажу. Праўда, гэтага для нас малавата. Але ж мы толькі ўцягваемся ў работу. Выйдзем на тысячу тон у дзень. Сіл і тэхнікі хапае, – расказвае дырэктар ААТ «Бешанковічы аграсервіс» Дзмітрый Васільевіч Круцілін. – Пагалоўе ў нас вялікае, таму і кармоў спатрэбіцца нямала. Так што з кожным днём будзем нарошчваць тэмпы ўборкі і нарыхтоўкі траў. Першым у гаспадарцы прыступіў да корманарыхтоўкі на трактары «МТЗ-1221» у агрэгаце з касілкай «КДН-2-65» Уладзімір Анатольевіч Благадыранка. Вельмі стараецца ў гэты прыпар малады механізатар Андрэй Іванавіч Зайцаў, які гатоў працаваць нават ноччу – так падабаецца яму гэта справа. Ды і тэхніка ў яго магутная – касілка бярэ адразу 9 метраў травастою. З граблямі шчыруе Сцяпан Іванавіч Данілаў, Уладзімір Паўлавіч Гайсёнак стараецца. У нас усе хлопцы бы на падбор – руплівыя і працавітыя.
Спадабаліся мне і кіраўнікі ў асобах Дзмітрыя Васільевіча Круціліна і начальніка ўчастка «Бачэйкава» Вадзіма Віктаравіча Дамарацкага – энергічныя, разваротлівыя, узнікшыя пытанні імкнуцца вырашаць аператыўна, як кажуць, на хаду. І гэта ў двух маладых людзей атрымліваецца. Літаральна на вачах было вырашана вострае пытанне – не хапала яшчэ адных грабель. Па ходу справы высветлілася, што яны хутка зоймуць сваё месца на полі. А што такое мець дадаткова пару грабель, тым больш у прыпар? Гэта істотная дапамога вытворчаму канвееру.
Адправіліся на поле, дзе ідзе касавіца. Яно непадалёк. Плошча – 110 гектараў. Тут працавала 6 адзінак тэхнікі, сярод іх і касілка 23-гадовага Андрэя Зайцава.
– У гаспадарцы я нядаўна, – расказвае механізатар. – Сам з Верхнядзвінскага раёна, а жонка Валянціна Аляксандраўна мясцовая. Жывём у калгасным доме. Думаем пра ўласную гаспадарку. Інакш нельга – трое дзетак у нас. Старэйшай Хрысціне 7 гадкоў, на адзін менш – двайнятам Артуру і Насці. Пакрысе абжываемся. А працаваць люблю, змалку прывучаны… Ну, я пайшоў, работа чакае…
Запрацаваў матор, касілка рушыла наперад, насустрач канюшыне, якая сцяной стаяла перад нажамі магутнага агрэгата.
– Гэта толькі другі дзень касавіцы, калі ствараецца касцяк усяго канвеера, адпрацоўваюцца ўзаемадзеянні, парадак работы людзей і тэхнікі, – расказвае па дарозе дадому ўпаўнаважаны на корманарыхтоўцы ад райвыканкама Мікалай Анатольевіч Заблоцкі. – Хутка набяром патрэбныя тэмпы ў рабоце і справа абавязкова наладзіцца: павысіцца выпрацоўка на адзінку тэхнікі, а ў траншэях ці «курганах» – колькасць духмянай, правяленай травы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *