2015-ы год стане юбілейны для некаторых прадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна

Событие

У 2015-м годзе юбілей будуць адзначаць некалькі прадпрыемстваў і творчых калектываў раёна.


1960 год – на базе арцелі імя Максіма Горкага ў Бешанковічах арганізаваны Камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва з шырокай сеткай Дамоў быту ў населеных пунктах для аказання паслуг насельніцтву. Першым дырэктарам быў Уладзімір Васільевіч Чалаў, пасля яго – Іван Іосіфавіч Захарчанка. Потым кіраўнікамі працавалі Сяргей Максімавіч Варошка, з 1998-га – Галіна Рыгораўна Халабузар. Пазней прадпрыемства ўзначальвала Тамара Пятроўна Панкова. З 2009 года дырэктарам працаваў Васіль Васільевіч Шчука, з 2014-га – Дзмітрый Ягоравіч Варошка.


1960 год – створаны Бешанковіцкі вытворчы збытавы ўчастак «Энергазбыт». У красавіку 1981 года Энергазбыт перайменаваны ў Прадпрыемства дзяржаўнага энергетычнага нагляду. 15 жніўня 2003 года на базе існуючага філіяла створана 2 падраздзяленні: філіял па збыце электрычнай і цеплавой энергіі «Энергазбыт» і філіял па дзяржаўным энергетычным наглядзе «Энерганагляд». Начальнікам Энергазбыту з часу яго заснавання працавала Ларыса Канстанцінаўна Бальшакова. Яе змяніла Любоў Уладзіміраўна Зайцава.


1965 год – створаны Ульскі народны хор. з 1976 года калектыў мае званне народны. Першы кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры БССР Віктар Ціханавіч Гарбатоўскі, пазней – Віктар Пятровіч Петухоў.


1965 год – створаны «Аўтапарк №21», арганізаваны як Бешанковіцкая спецыялізаваная аўтабаза «Сельгастранс» №8 Віцебскага абласнога аўтадарожнага трэста. Першы дырэктар – Якаў Рыгоравіч Журко, інжынер аддзела эксплуатацыі – Васіль Апанасавіч Ханяк, галоўны бухгалтар – Аляксандра Васільеўна Жаўняронак, эканаміст – Анфіса Уладзіміраўна Ханяк. У далейшым кіраўнікамі працавалі: Васіль Аркадзьевіч Шылянок (1975-1977 гг.), Анатоль Леанідавіч Яўневіч (1977-1978 гг.), Алег Ігнатавіч Мірончык (1978-1988 гг.), Аляксандр Васільевіч Хрыпценка (1988-1991 гг.). З 1991 года дырэктар Віктар Уладзіміравіч Роўда, з кастрычніка 2009 года – Аркадзь Станіслававіч Гушча.


1985 год – адноўлена раённая арганізацыя ветэранаў, структурнае падраздзяленне, якое ўзначальвае савет ветэранаў. Асноўныя задачы – абарона правоў ветэранаў, паляпшэнне іх дабрабыту, жыллёвых умоў і ўсіх відаў абслугоўвання, ажыццяўленне кантролю за выкананнем Закона аб ільготах і пенсіённым забеспячэнні ветэранаў, прыцягненне да актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці раёна, умацаванне міру, клопат пра мемарыялы і памятныя месцы, помнікі баявой і працоўнай славы, месцы пахаванняў воінаў і партызан. З 21 лютага 1987 года – раённая арганізацыя ветэранаў вайны, потым – вайны і працы, цяпер – ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў. Першы старшыня – Андрэй Анісімавіч Мачульскі. Пасля аднаўлення – Іван Амбросавіч Корбан, з 1999 года – Мікалай Апанасавіч Лабкоў.


1985 год – пры РДК створаны Бешанковіцкі народны клуб «Ветэран». У 1995 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Людміла Пятроўна Яршова (з 1985 года), Зінаіда Пятроўна Насыр (з 1993 года), з 2003 года – Соф’я Іванаўна Панкевіч, з 2006 года – Вольга Паўлаўна Качанава, з 2014 года – С. Ф. Яўжэнка. Асноўныя мэты дзейнасці – ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя ваенных і народных песень, арганізацыя адпачынку пажылых людзей. У рэпертуары песні беларускіх, рускіх кампазітараў («Аркестр іграе марш» М. Галаўнёва, «Гэта свята жыцця на зямлі» Я. Чацверыкова, «Мой кут» А. Яцкевіча, «Заздароўная», «Блакітнавокая наша краіна» Г. Сёмінай, «Плыве туман» Г. Майбарады). Калектыў – удзельнік шматлікіх фестываляў: Усебеларускага народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (г. Віцебск, 2004 год), абласной народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны» (гарады Орша, Гарадок (2004-05 гг.), Віцебск (2007-08 гг.)).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *