На Бешенковиччине отмечается положительная динамика в производстве молока и мяса

Заботы сельские

Па выніках працы сельгаспрадпрыемстваў за студзень-сакавік бягучага года валавая вытворчасць малака ў раёне склала 7151,7 т, або 106,3% да ўзроўню мінулага года. Рэалізавана 6499,6 т малака ў фізічнай вазе пры таварнасці – 91%, што складае 106,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.


За тры месяцы года рост валавой вытворчасці малака па раёне склаў 6,3%. Заданне па прыросце ўзроўню вытворчасці малака на 5% да мінулага года ў цэлым па раёне выконваецца. За першы квартал бягучага года дадзенае даручэнне выканана практычна ўсімі сельгаспрадпрыемствамі, за выключэннем ДП «ДраздыАгра» – 99% і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» – 93% да ўзроўню 2015 года. За студзень-сакавік надоена 1237 кг малака на адну карову (+ 56 кг у параўнанні з 2015 годам). Таксама назіраецца тэндэнцыя павелічэння таварнасці малака, што дазволіла дадаткова рэалізаваць дзяржаве 18 тон малака (каля 90 млн руб.).


Нягледзячы на станоўчую дынаміку вытворчасці і таварнасці малака ў цэлым па раёне, неабходны ўзровень таварнасці малака (90%) за справаздачны квартал не забяспечаны ДП «ПлісыАгра» (88,2%). Таксама ў шэрагу сельгаспрадпрыемстваў адзначана зніжэнне таварнасці за студзень-сакавік бягучага года ў параўнанні з мінулым годам: УП «Свіціна-ВМК» – на1,3%, ДП «ПлісыАгра» і УП «Вядзерава» – на 1,1%.


Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы за першы квартал бягучага года склала 7995 цэнтнераў, ці 107,4% у параўнанні з мінулагоднім. Сярэднясутачныя прывагі па раёне за студзень-сакавік склалі 590 г (мінус 64 г). За гэты ж перыяд атрымана 2645 галоў цялят (плюс 298 да 2015 года).


Стабільна працуюць у гэтым напрамку жывёлагадоўлі ў ДП «ПалітаддзелецАгра» і УП «Вядзерава», дзе сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 639 і 625 грамаў адпаведна.


Па стане на першага красавіка бягучага года, не ўзнавілі пагалоўе буйной рагатай жывёлы да ўзроўню мінулага года ў ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» (мінус 104 галавы), ДП «ДраздыАгра» (мінус 94 галавы). Адным з рэзерваў павелічэння пагалоўя жывёлы з’яўляецца закуп маладняку ў насельніцтва. Усім сельгаспрадпрыемствам раёна была пастаўлена задача па арганізацыі і выкананні дадзенага мерапрыемства. Аднак выконваецца яна толькі ў трох гаспадарках: ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», ДП «ПалітаддзелецАгра» і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс», астатнія закуп маладняку не праводзяць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *