Бешенковичские ребята заложили яблоневый сад

Общество

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі стартаваў рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі». Гэтая маштабная сацыяльная акцыя была заклікана ўмацаваць адзінства беларускага народа, аддаць даніну доблесці і мужнасці герояў, што змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе акцыя працягнулася.


Цёплым вясновым ранкам на базе гімназіі-інтэрната сабраліся вучні сярэдніх школ райцэнтра. Пад кіраўніцтвам раённага Савета дэпутатаў і пры ўдзеле прадстаўнікоў Маладзёжнай палаты школьнікі і гімназісты высадзілі 20 яблыневых саджанцаў, кошт якіх склаў 1млн 400 тысяч рублёў. Саджанцы прадаставіў Пётр Шэдаў – мясцовы садавод-аматар з вёскі Вяжышча.


Прыемна было назіраць, як клапатліва моладзь абыходзілася з пакуль яшчэ маленькімі будучымі дрэўцамі. Праз некалькі гадоў яны ператворацца ў прыгожыя маладыя яблынькі. Кожную вясну яны будуць у квецені, што ўвасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую падзяку героям, якія падаравалі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, а з ёй – магчымасць жыць і, як у памятным маі 45-га, шчыра радавацца мірна квітнеючым садам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *