Переправа в Бешенковичах восстановлена

Актуально

Несумненнай годнасцю пантонных мастоў з’яўляецца іх транспартабельнасць і хуткасць мантажу. Пры гэтым ёсць і недахопы, сярод іх – стварэнне праблем для суднаходства, малая апорная здольнасць, залежнасць ад ветру, хваль і ўзроўню вады, немагчымасць эксплуатацыі ў перыяд крыгаходу і ледаставу. Таму за пераправай заўсёды трэба назіраць.


Вось і на мінулым тыдні служачыя вайсковай часці 51983 аднаўлялі пантонную пераправу праз галоўную водную артэрыю раёна (на здымку), што прыйшла ў неналежны стан у сувязі з павышэннем узроўню вады амаль на 2,5-3 метры. Па дадзеных на 31 мая, назіралася зніжэнне ўзроўню вады на 47 см, і ваеннаслужачыя ўзяліся за справу.


Як адзначыў старшы інжынер вытворчай часці маёр А. М. Волкаў, работы былі праведзены за чатыры дні, а ў пятніцу рух па наплаўным мосце быў зноў адкрыты.