Придвинцы активно взялись за кормозаготовку

Заботы сельские

Няспыннай ракой льюцца на зямлю нябесныя слёзы. Сцякаюць ручаі па лабавым шкле нашага “УАЗа”. Хмарна. Шэра. Сумна. Уецца стужкай дарога, навяваючы думкі пра вясковую цішыню. Як там спраўляюцца працаўнікі вёскі? Ці стаў ім дождж перашкодай? За паваротам паказаліся Паліцы, хмурныя, як і ўсё навокал. Раптам зрабілася смешна: лепшага надвор’я, каб наведаць ДП “ПалітаддзелецАгра” быццам і не знайшлося. Але адчайвацца нельга. Відаць, нябесная канцылярыя вырашыла злітавацца, бо дождж нечакана знік.


Сустрэла нас аграном гаспадаркі Таццяна Уладзіміраўна Буёнак. Пагаварылі пра сюрпрызы надвор’я, як ідзе касавіца. Сёлета ў гаспадарцы план па першым укосе траў складае 1100 га. Па дадзеных на 20 чэрвеня, скошана ўжо 820 га, ці 74,5% . План па сене – 800 тон, сенажы – 10500 тон, сіласе – 10000 тон. Пакуль сельгасвытворцы нарыхтавалі 75 тон сена, 6643 тоны сенажу.


На корманарыхтоўцы заняты на “КВК-800” Віктар Сямёнавіч Ляховіч і Андрэй Міхайлавіч Аўчыннікаў. Косяць траву Сяргей Мікалаевіч Гусакоў, Аляксей Аляксандравіч Аўчыннікаў, Дзмітрый Іванавіч Міклуш і Сяргей Пятровіч Марозаў. Робяць валкі Аляксандр Анатольевіч Макараў і Юрый Іванавіч Валевіч. На адвозцы шчыруюць Дзяніс Аляксандравіч Бадзяка, Уладзімір Пятровіч Марозаў, Канстанцін Фёдаравіч Баўтрушка, Віктар Іванавіч Гарбачэўскі, Аляксандр Валянцінавіч Сімака, Мікалай Пятровіч Надзёжка і Валерый Фёдаравіч Якута. На трамбоўцы сянажнай траншэі ўдзень на “К-701” працуе Сяргей Аляксандравіч Радкевіч, уночы на “К-744”– Пётр Фёдаравіч Марозаў. На змену ім прыходзіць Дзмітрый Віктаравіч Алейнік.


Калектыў гаспадаркі жыццярадасны, пажартаваць любяць усе, хоць праца даецца ім нялёгка. Але, калі думаць пазітыўна і за справу брацца хватка, як гэта робяць палітаддзельскія ўмельцы, то поспех не прымусіць сябе доўга чакаць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *