Придвинская труженица выбрана делегатом пятого Всебелорусского народного собрания

Навстречу V Всебелорусскому народному собранию

Жывёлавод пятага разраду ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Таццяна Аляксандраўна Абліцова, маці дваіх дзяцей, абрана ўдзельніцай пятага Усебеларускага народнага сходу ад Бешанковіччыны. Яна з хваляваннем чакае адну з найважнейшых падзей года.


– Для мяне гэта вялікі гонар, але ў той жа час я хвалююся, таму што ўпершыню буду прымаць удзел у такім мерапрыемстве, – кажа Таццяна Аляксандраўна. – Гэта вельмі пачэсная і адказная місія, бо на сходзе будуць абмяркоўвацца многія лёсавызначальныя пытанні. Пра што будуць гаварыць? Думаю, пра надзённае: развіццё эканомікі, бізнесу, сельскай гаспадаркі, медыцыны, пра інвестыцыі, інавацыі і тэхналогіі, і гэтак далей.


Аграпрамысловы комплекс нашага раёна падыходзіць да пятага Усебеларускага народнага сходу з добрымі вынікамі. Мы – адна з нямногіх галін, якая сёння прырастае да ўзроўню мінулага года. Аграпрамысловы комплекс працуе з плюсам. калі казаць пра вытворчасць, то за пяць месяцаў тэмп росту вытворчасці малака па раёне склаў 105%, а прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 106%. Відавочна, што сельская гаспадарка працуе ўстойліва.


На гэтым сходзе вырашыцца лёс краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Мабыць, менавіта тут, як ніколі, выявіцца з’яднанасць і адзінства нашага народа. Усім удзельнікам прыйдзецца нямала папрацаваць, вытрымаць сур’ёзную дыскусію, каб людзі не турбаваліся пра будучыню, каб можна было і далей спакойна жыць і працаваць, і развівацца разам з любімай Беларуссю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *