Придвинские труженики усердствуют на зелёной жатве

Заботы сельские

Корманарыхтоўку многія паэтычна называюць «зялёнае жніво», бо гэта таксама гарачы час, калі закладваецца база для будучага малака і мяса. Актыўна яе вядуць працаўнікі УП «Свіціна-ВМК». На мінулым тыдні мы завіталі спачатку да сянажнай траншэі, потым на палеткі прадпрыемства. Дырэктар Л. П. Мамойка сустрэла радасна, пазнаёміла з працаўнікамі, занятымі на корманарыхтоўцы. Разам мы пагутарылі з удзельнікамі «зялёнага жніва».


– Каб перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы прайшоў без праблем, думаць і дзейнічаць трэба зараз, – кажа Людміла Пятроўна, паказваючы дакументацыю, дзе вядзецца ўлік сянажнай масы, якасці, тэмпературы, вільготнасці, колькасці тон і гэтак далей.


Трэба адзначыць, што працэс нарыхтоўкі кантралюецца спецыялістамі і заўваг па якасці прадукцыі няма, а гэта пацвярджае стараннасць і клапатлівыя адносіны людзей да сваёй працы.


– Па плане трэба нарыхтаваць 5 тысяч тон сенажу і 600 тон сена, мы назапасілі адпаведна 5170 і 138 тон, – адзначае дырэктар. – Людзі максімальна засяроджаны і працуюць адказна, кожную хвіліну імкнуцца скарыстаць эфектыўна, бо разумеюць, што ад іх залежыць, наколькі ўпэўнена гаспадарка будзе падрыхтавана да зімы, якім будзе рацыён кармлення жывёлы, якасць і колькасць атрыманай прадукцыі.


Увесь дзень на палетках не змаўкае вуркатанне тэхнікі. Чатыры траншэі (дзве – у аг. Вярхоўе, па адной – у вёсках Стар і Васкрасенцы) ужо закрылі. На момант гутаркі ішла праца ля пятай, што знаходзіцца ў вёсцы Дапаны. На трамбоўцы добрасумленна працуюць Юрый Рыгоравіч Галай, Юрый Аляксеевіч Любачка і Сяргей Віктаравіч Дзедзянкоў. На прасаванні сена – Вячаслаў Васільевіч Дуран.


На касьбе на «КДЛ-2,7» занятыя Віктар Мікалаевіч Дарожка, Уладзімір Пятровіч Юшкоў, на «КПР-9» – Анатоль Уладзіміравіч Асташонак. Адвозяць правяленую зялёную масу з бабова-злакавых траў Сяргей Іванавіч Каралёў, Фёдар Фёдаравіч Заяц, Валерый Іванавіч Барадаўка, Валерый Аляксандравіч Долгі, Дзяніс Пятровіч Шлык. Улік рэйсаў вядзе Марыя Дзмітрыеўна Завадская, якая, дарэчы, разам з Наталляй Аляксандраўнай Цапота ажыццяўляе яшчэ і ўнясенне солі. На «КГ-6» шчыруе Анатоль Аляксандравіч Мачыха, на «КВК-800» аказвае дапамогу Аляксандр Уладзіміравіч Гарбацэвіч, а вось зрабіць валкі – гэта задача Вячаслава Аляксандравіча Шафірава і Яўгена Віктаравіча Апатава.


Значны ўклад у агульную справу ўносяць Аліна Уладзіміраўна Марозава і Вікторыя Алегаўна Мачыха, якія гаспадараць на кухні. Паспрабаваўшы стравы, прыгатаваныя імі з любоўю, разумееш, чаму для механізатара абед – святая справа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *