23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Общество

Паважаныя ветэраны, салдаты і афіцэры!


Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


На працягу стагоддзяў нашаму народу не раз даводзілася са зброяй у руках адстойваць незалежнасць Радзімы. Найвялікшым прыкладам мужнасці і стойкасці з’яўляецца гераічная барацьба за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх акупантаў. У дзень усенароднага свята мы ўдзячныя ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў. Ушаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх сведчаць пра надзейны шчыт Радзімы.


Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, мужнасці і стойкасці ў справе служэння нашай краіне і беларускаму народу.


Раённы выканаўчы камітэт.


Раённы Савет дэпутатаў.