15 марта — День Конституции Республики Беларусь

Событие

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!


Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!


Прыняццем Асноўнага Закона былі замацаваны важнейшыя прынцыпы пабудовы ў нашай краіне дэмакратычнай дзяржавы, закладзены фундамент незалежнасці, рэалізавана імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.


З года ў год Рэспубліка Беларусь павышае міжнародны аўтарытэт, дынамічна развівае эканамічную і сацыяльную сферы. Пры гэтым найвышэйшай каштоўнасцю дзяржавы з’яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы.


У адпаведнасці з галоўным Законам мы імкнёмся зрабіць жыццё людзей годным і шчаслівым. Мы маем магчымасць працаваць, расціць дзяцей у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы ўнутры дзяржавы.


Дабрабыт краіны ў многім вызначаецца нашай працай, штодзённым выкананнем сваіх абавязкаў, пошукам новых рашэнняў задач, якія стаяць перад намі.


Паважаныя землякі! Жадаем вам добрага здароўя, душэўнага спакою і міру, поспехаў у працы, дабрабыту, стабільнасці і працвітання на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.


Раённы выканаўчы камітэт.


Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *