Сельские труженики в Бешенковичском районе посеяли 1708 гектаров кукурузы

Заботы сельские

У земляроба просты прынцып: да кожнага ўчастка поля – падыход індывідуальны, да сяўбы – стаўленне трапяткое, бо гэта задзел будучага ўраджаю, да сваёй тэхнікі – як да вернага сябра, тады і падводзіць не будзе.


Таму, нягледзячы на тое, што капрызы надвор’я не дазвалялі браць імклівы тэмп і працаваць на поўную моц (то дождж у полі сустрэне, то замаразкі працоўны дзень пачаць крыху раней не даюць), пасяўная рухаецца хоць і не так хутка, як хацелася б, затое дакладна. Аграрыі працуюць у самым што ні на ёсць актыўным рэжыме, калі час вымяраецца не гадзінамі, а гектарамі.


Праца на палетках кіпіць. Па дадзеных на 26 мая, сельскія рупліўцы пасеялі ўжо 1708 гектараў кукурузы. Сёлета пад яе адведзена 2500 га плошчаў. Паколькі культура гэта цеплалюбівая, то і сеяць яе сталі пазней, а тэхналогія вырошчвання – пад пільнай увагай спецыялістаў. Вось ужо сапраўдная царыца палёў! У ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» ёю ўжо занялі 625 гектараў (з 650 па плане), што складае 96,15%. З сяўбой кукурузы добра спраўляюцца і ў ДП «ПалітаддзелецАгра» (309 гектараў з 400, ці 77,25%). У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» пасеялі 300 гектараў і справіліся з работай на 100%.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *