В Бешенковичском районе завтра зазвенит последний школьный звонок

Новости района

Свет дзяцінства. Бесклапотны і даверлівы, нібы дзіця. Гэта час вясёлых гульняў, цікавых задум і мар, час, калі маленькі чалавек яшчэ толькі пачынае пазнаваць навакольнае асяроддзе. У гэтым яму дапамагаюць дарослыя, намаганні якіх і скіраваны на тое, каб зрабіць дзяцінства добрым, светлым, шчаслівым, а яшчэ навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак быць самастойнымі, дапамагчы ім стаць асобай. Традыцыйна ў першы дзень лета, 1 чэрвеня, у многіх краінах штогод адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды ў сацыяльна-педагагічным цэнтры адбылася цікавая сутрэча.


Павіншаваць выхаванцаў цэнтра прыйшлі намеснік дырэктара – начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №203 філіяла №215 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. п. Бешанковічы Н. П. Замана, вядучы юрысконсульт Н. Р. Алейнікава і намеснік начальніка АРБ – загадчыца сектарам ПРБПіП І. В. Хакімава, а таксама першы сакратар РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская, старшыня раённай арганізацыі БТЧК В. П. Жыгалкіна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама А. А. Буйлова. На свята да дзетак завіталі прадстаўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі: Н. І. Куц, Н. М. Карнакова, А. А. Капойка і дзяўчаты, што займаюцца ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі ў эстраднай студыі «Натхненне» разам са сваім кіраўніком Л. Д. Грыгаровіч. Вядома ж, госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Хочацца шчыра падзякаваць ім за такі клопат аб непаўналетніх.


Выхавацель СПЦ І. У. Пушко запрасіла дзяцей паўдзельнічаць у розных конкурсах. Выхаванцы чыталі вершы і спявалі, складалі папяровыя кветкі і шмат чаго іншага рабілі. Усё было для іх: падарункі, самыя шчырыя словы і ўсмешкі. Заключным момантам свята стаў відэаролік, кожны элемент якога – асобная шчымлівая гісторыя. На сэрцы адразу стала неяк весела і цёпла, можа, гэта шчаслівыя вочкі выхаванцаў цэнтра абудзілі ў сэрцы пяшчоту, стаўшы дарослым найлепшай узнагародай, успамінам пра сваё дзяцінства, калі чакаеш бацькоўскай ласкі, падарунка, з такой надзеяй адлічваеш дні да свята і жывеш у чаканні цуда?..



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *